Адплывае на захад гарматны гром,
Чорны снег і забітых белыя твары,
I пражэктар далёкі светлым багром
Б’е маўкліва ў чырвоную хмару пажару.
Мне б дабегчы і гэты пажар пагасіць,
Толькі рана баліць і замала сіл.
За плячыма — тысячы спаленых сёл
I дзесяткі разбураных гарадоў.
I я ведаю — гэта яшчэ не ўсё,
Гэта толькі пачатак трывожных гадоў.
Вы мне скажаце: будзе ізноўку бэз
I дзяўчаты у лёгкіх блакітных сукенках.
Для мяне ж яшчэ доўга расстрэлены лес
Захліпацца будзе дзіцячым енкам.
Ад чарэмхі — чад і ад бэзу — дым,
Попел скрыпне ізноў на маіх зубах.
Нашай будучыні гады
Будуць доўга глытаць папялішчаў пах.
I цагляная чырвань новых муроў
На мяне пральецца, як кроў.
I за белаю вапнаю свежых сцен
Я убачу хаціны чорны шкілет.
З чарапоў густая трава парасце,
Лівень змые варожага танка след,
А за мною заўсёды, да самай труны,
Будзе крочыць праклятая здань вайны.
Адплывае на захад гарматны гром...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.084835630965
Галасоў: 1886. Сярэдняя: 4.08
4.3716312056738
Галасоў: 705. Сярэдняя: 4.37
4.1778093883357
Галасоў: 703. Сярэдняя: 4.18
4.134670487106
Галасоў: 698. Сярэдняя: 4.13
3.9806338028169
Галасоў: 568. Сярэдняя: 3.98
4.4046920821114
Галасоў: 341. Сярэдняя: 4.40
4.2679127725857
Галасоў: 321. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6412213740458
Галасоў: 262. Сярэдняя: 4.64
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі