Станіслаў Валодзька

Хвіліна маўчання

 

Хто ў вечнасць пайшоў,
Таму годы здаюцца хвілінамі.
Ды гэта хвіліна,
Здаецца мне,
Так і для іх
Няспешна праходзіць,
Звязуючай ніццю сувораю
Хвіліна маўчання
Нас, вельмі розных,
Радніць.

Вось хутка наступіць
Святая хвіліна маўчання.
Як будзе яна наступаць
І у будучым дзесь.
Калі разам скласці
Усе іх у Дні Перамогі, –
З хвілінаў маўчання
Другая гадзіна ідзе.

Хвілінай маўчання

Дваццаць другога чэрвеня

 

Чэрвеня дваццаць другога
Рукі ўздымае да Бога
Ў ціхай малітве планета.
Раны баляць ёй дагэтуль.
Як у Сусвеце ні ў кога,
Сэрца яе поўна жалю.
І навальніца пужае
Часам раскатамі грому
Чэрвеня дваццаць другога.

Чэрвеня дваццаць другога
Ноч заглядае у вокны,
Ноч заглядае у вочы.
З воч паглядае трывога.
З воч ветэрана сівога,
З воч адзінокай матулі:
Толькі б мы зноў не пачулі
Гулу страшэннага тога

Праведнікі Беларусі

 

Праведнікі мілай Беларусі,
Вам я, як героям, пакланюсь.
Гімн іграе сонечны на гуслях
Праведная вамі Беларусь.

Ў час, калі нахлынула навала,
Баль спраўляла лютае звяр'ё,
Вы жыццё яўрэяў ратавалі,
Пад пагрозу ставячы сваё.

Смерці заглядаючы у вочы,
Не маглі няшчасных ёй адаць,
Бо Хрыстос на свет прыйшоў аднойчы,
Каб усіх нас, грэшных, ратаваць.

Неба воч не змежвае, – ўсё бачыць,

Ля Вечнага агню

 

1.
Б’ецца, як сэрца, трапеча агонь.
Вецер цалуе, хвалюе яго.
Гэты вятрыска – дыханне палёў,
Што далятае з далёкіх гадоў.

Многае бачыцца ў Вечным агні.
Праведны гнеў і ласкавасць у ім.
Быццам Купальскае вогнішча ён, –
Мы ачышчаемся з гэтым агнём…

Нас азарае высокі агонь,
Нас бласлаўляе свяшчэнны агонь.
Як абярэг ад ліхога ўсяго,
Мы панясём з сабой водбліск яго.

2.
Ля Вечнага агню

З блакаднікамі Ленінграда

 

З блакаднікамі Ленінграда
Зноў Дзень прарыву адзначаю:
Не знаўшы дзён галодных,
рад я
Пірог, пячэнне есці з чаем.

I гэтым чаем праганяю
Камяк пякучы, даўкі ў горле,
Калі з іх вуснаў словы чую
Аб страшным голадзе, аб горы.

Я ім заглядваю у вочы, –
Iм столькі убачыць давялося
Смярцей, калі бялелі ночы,
I як ваўчыцай выла восень.

Прыйшлося зведаць мне калісьці

Ветэраны

 

Еўропы геаграфію прайшлі
Па рэках, гарадах, што Вы ўзялі.
І сёння немаўляты цягнуць ручкі –
Перабіраюць Вашы медалі.

З аднога боку – свет вясною ўбраны,
Дыханне разняволеных палёў…
І раненыя сэрцы ветэранаў –
З другога боку гэтых медалёў.

Даўгі мы Вам яшчэ не аддалі.
Апошні час Ваш, Божа, аддалі!
Вы як даўжэй жывіце, ветэраны,
Ха звоняць-граюць Вашы медалі.

А перад імі, што касцьмі ляглі,

Палявая кухня

 

ПАЛЯВАЯ КУХНЯ

– Глядзіце, братцы, мчыцца!
– Як птушка-тройка быццам! –
Байцы ўстаюць стамлёныя з зямлі.
– Хутчэй жа, радасць наша!
– Вось міг непараўнальны:
Убачыць як пыліць яна ўдалі!

– Мы скажам “дзякуй” кухні,
Што падняла так дух нам!
– Дык ухнем мы “Дубінушку” ізноў!
А як пасля зайграюць
Ў пустых жалудках маршы, –
Зноў будзем марыць аб сустрэчы з ёй.

І мірнаю парою