Вецер супакоіўся на міг,
Як чырвоны следапыт дасведчаны...
—  Як жа засталіся Вы ў жывых? —
Запытаў адчайнага разведчыка.
Усміхнуўся горка у рукаў
(Пэўна, рану закрануў балючую...):
—  Гэтак часта
Смерць я сустракаў,
Што адзін другому надакучылі...