Дамавік

 

На парэштках разбуранай хаты,
На цагліне старэнькае печы
Сядзіць ціxa маленькі, кудлаты
Дамавік. I глядзіць у пустэчу.
Не варушыцца ён і не плача,
Ён тут жыý ужо больш за стагоддзе:
Сон адказна ахоýваý дзіцячы,
Страxі розных гатункаý адводзіý.
Дамавік да вясны рыхтаваýся:
На акне выгадоýваý цыбулю,
Каля печы ýвесь дзень прыбіраýся,
Прасаваý веснавую кашулю.
Ён прачнуýся ад выбухаý страшных,
Бо пасля хатняй працы yночы
I пасля важных спраý учарайшых
Ціxa cпаý y любімым куточку.
Ну чаму ж ён бяду не прадбачыý?
Ён бы ýcіx ýратаваý гэтым ранкам.
Не варушыцца ён і не плача.
А па вуліцы сноýдаюць танкі.
На маýклівыя рэшткі-руіны
Абыякава коціцца вечар.
Дамавік на маленькай цагліне
Усё сядзіць і глядзіць у пустэчу.

© Copyrіght: Ганна Ліпчанская
2022