(Прысвячаецца светлай памяці
загінуўшым у ВАВ і майму дзеду
Чэчату Васілю,
якога я ніколі не бачыла)
1
Каля помніка ветэранам
Палымнее агеньчык вечны,
Крываточыцца болем ранаў,
Сагравае цяплом сардэчным.
2
Запытала дзяўчынка ў дзеда:
"Чаму ён пад дажджом не тухне
І чаму тут так многа кветак,
Сярод восеньскіх лісцяў жухлых?
3
Уздыхнуўшы, стары заплакаў
І сумотна нахмурыў бровы...
- Гэты помнік - палёгшых якар,
За Радзіму ў час суровы…
4
- Растлумач, што за якар, дзеду?
Караблёў тут няма і мора…
- Гэта - памяць, яе не зведаць,
Незабыўная сведка гора…
5
Яна ў суме гранітных плітаў,
У вянках, у агні і ў кветках...
І ў надпісах "Не забыты…"
Падрасцеш, тады поймеш, дзетка.
6
Паглядзі на агеньчык вечны,
Яна ім запаветы піша,
Не знікае ні ўдзень, ні ўвечар,
Супраць бедаў вайны афіша…
7
Па праспекту, насустрач веку,
Ідуць за руку дзяўчо і воін,
Што шукаюць ад войнаў лекі,
У незгасальным агні героям…
Мінск.08.11.2014г.
Каля помніка ветэранам…ці Вечны агонь.
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0962067069819
Галасоў: 1819. Сярэдняя: 4.10
4.3874269005848
Галасоў: 684. Сярэдняя: 4.39
4.1843251088534
Галасоў: 689. Сярэдняя: 4.18
4.1359649122807
Галасоў: 684. Сярэдняя: 4.14
3.9870609981516
Галасоў: 541. Сярэдняя: 3.99
4.4024024024024
Галасоў: 333. Сярэдняя: 4.40
4.2816455696203
Галасоў: 316. Сярэдняя: 4.28
4.1708860759494
Галасоў: 316. Сярэдняя: 4.17
4.6447876447876
Галасоў: 259. Сярэдняя: 4.64
3.9407894736842
Галасоў: 304. Сярэдняя: 3.94
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь