Партызанскія прыпеўкі

 

Партызанскія прыпеўкі

Навядуць на фрыцаў жаху:
з ворагам не мірацца –
робяць з бомбаў узрыўчатку
коннаўскія іскраўцы.

Партызан падполлю сябар,
вораг акупацыі –
на яго адкрыта зяпа
“найвышэйшай нацыі”.

У кулак-атрад зліваюць
партызанаў-волатаў.
Партызаны падрываюць
эшалоны ворагаў.

Партызан падполлю сябар,
вораг акупацыі –
па руках дае няслаба
“найвышэйшай нацыі”.

Мсцівец, прагі помсты поўны,
да сяброў прыязны –
партызанскі і падпольны
рухі цесна звязаны.

Партызан падполлю сябар,
вораг акупацыі –
партызанскі край не цапай,
“найвышэйшых нацыя”!