Плошча Перамогі

 

І ў будні дзень, і ў радаснае свята
Сюды, да плошчы, шмат дарог вядзе
Тым, што загінулі ў баях, салдатам.
Народ вянкі да помніка кладзе.

Стаяць на варце каля абеліска
Ялінкі, што сюды з лясоў прыйшлі.
Завецца плошчай Перамогі ў Мінску
Мясціна дарагая на зямлі.