Сны

 

Каб падушка стаць магла экранам,
Неспакойныя адбіла б сны;
Прачынаюся заўсёды раннем
З адчуваннем
Ўсіх трывог вайны.

А калі было наяве гэта,
To не бачыў аніякіх сноў.
Сны цяпер, як белая ракета,
Усё былое асвятляюць зноў.

Бачу не маленства і не казкі,
He пялёсткаў снегавую бель:
Засланяе вочы купал каскі
I сціскае грудзі мне шынель.

He магу з сябе нічога скінуць,
He магу абмотку падматаць,
Мне даводзіцца з сябрамі гінуць
I сябе самога падымаць.

I заўсёды — мабілізаваны,
Даганяю свой знаёмы полк...
Пачынаюць ныць былыя раны,
Быццам зноў метал мяне абпёк.

Сны мае, ракетныя успышкі,
Помню ўсё і да ўсяго гатоў,
Дайце ж мне хоць крыху перадышкі
I сыпніце квецені садоў.