Выйшла я серпам зубчатым
Срэбра калосся крышыць.
Пахла дакучліва мятай,
Я ў жыце знайшла спарышы.
Смехам сыпнулі сяброўкі:
«Ой, сцеражыся глядзі!»
Сноп я вязала, аж змоўклі,
Моцна ж вязала, наўздзіў...
Што ж, каб Васіль тут
на полі
Зносіў за мною снапы, –
Я не ўтуліла б ніколі
Вачэй,
не баялася кпін.
Гэтак хацеў ён жаніцца,
Так супакойваў мяне...
Усё панясла навальніца,
Я ўсё адступіла
вайне.
Змёў, наляцеўшы на вёску,
Хлопцаў вясковых віхор,
Чырвань пажараў расплёскаў
Усюды –
з зямлі аж да зор...
Жудасна, доўга дымілі
Гэнымі днямі бары...
Сэрца трывогаю стыла...
Няхай яно лепей згарыць!
Хай спапяляцца на попел
Сэрца і ўсё у жыцці!
Як прычакаць цябе, сокал,
Сынка як табе нарадзіць?
Дзе успаміны закінуць?
Як тут прысыпаць пяском
Ночы струмень цёмна-сіні,
Сузор'і – луску акунькоў,
Росную мяккасць пракосаў,
Здушаны шургат галля,
Дзяцельнік ссохлы у косах,
Распалены шэпт Васіля?
Эх, Васілёк,
мой хлапчына,
З кім ты начуеш і дзе?
У пыле сыпкім каляінаў,
Ў цвілым багавінні ў вадзе?
Выпіў ты ўжо
ці не выпіў
чарку да дна?
Не спяшы...
Пахнуць дакучліва ліпы.
Я ў жыце
знайшла спарышы.
Спарышы
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0998372219208
Галасоў: 1843. Сярэдняя: 4.10
4.3884057971014
Галасоў: 690. Сярэдняя: 4.39
4.1905444126074
Галасоў: 698. Сярэдняя: 4.19
4.1308139534884
Галасоў: 688. Сярэдняя: 4.13
3.9837837837838
Галасоў: 555. Сярэдняя: 3.98
4.4094955489614
Галасоў: 337. Сярэдняя: 4.41
4.2758620689655
Галасоў: 319. Сярэдняя: 4.28
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь