Старшына, налівай нам стопкі...

 

Старшына, налівай нам стопкі,
Норму поўную выдавай!
Вып’ем мы за валдайскія сопкі,
За балотны прыільменскі край.

Вып’ем мы за лясы густыя,
За прастрэленыя бліндажы,
За пасылкі тылавыя —
Златаусцінскія нажы.

Вып’ем мы за сваіх генералаў,
За ласкавых сясцёр франтавых,
За дзявочыя пісьмы з Урала,
За забітых сяброў і жывых.

Нам за многае піць бы і піць бы,
Ды АХО, памянуўшы як след,
Запявай, што да свадзьбы-жаніцьбы
Мы дажыць бы хацелі, сусед!