Сустрэча

 
Сустрэліся дзяды-беларусы На шумным асіповіцкім вакзале I важна пра нялёгкія часы Гамонку нетаропка распачалі. Казалі пра сяўбу і пра вясну, Пра цяжкую вясковую жытуху, Пра нечыю абрыдлую свякруху, Пра хіжую, далёкую вайну... Прыпомнілі... Цыгаркі прыкурылі, З маўчання сплюнулі і селі у вагон... Якія ж лёсы іх жыццём кружылі? Якія буры гнулі іх, двухжыльных? ...Жывая памяць да апошніх дзён.adidas