Такі спрадвечны лёс мужчын:
Рвануцца з мілых рук,
Пайсці
і зноў перамагчы
Сто слот і завірух,
Заблытаць тысячу дарог,
I выпіць дзесяць рэк,
I любай палажыць да ног
Увесь свой скарб
і грэх.
Ну, а калі праз сто разлук,
Праз сто смярцей вайны
Да мілых, незабытых рук
Не вернуцца яны, —
У тым няма
віны мужчын,
Зусім няма
віны,
Што рана леглі на спачын
Пад сосны і кляны...
Такі спрадвечны лёс мужчын...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.4112903225806
Усяго галасоў: 1116. Сярэдняя: 4.41
4.5102880658436
Усяго галасоў: 729. Сярэдняя: 4.51
4.4744027303754
Усяго галасоў: 293. Сярэдняя: 4.47
4.4061302681992
Усяго галасоў: 261. Сярэдняя: 4.41
4.6776859504132
Усяго галасоў: 242. Сярэдняя: 4.68
4.4331983805668
Усяго галасоў: 247. Сярэдняя: 4.43
4.6255319148936
Усяго галасоў: 235. Сярэдняя: 4.63
4.4272300469484
Усяго галасоў: 213. Сярэдняя: 4.43
4.488188976378
Усяго галасоў: 127. Сярэдняя: 4.49
4.4757281553398
Усяго галасоў: 103. Сярэдняя: 4.48
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
- верш мужчынам