Вы не бачылі вёсак, якія не ўсталі з вайны?
Па ўсёй Беларусі, па ўсёй Беларусі яны...
Вы мне скажаце — а на што глядзець,
калі ўвосень там — адно лісцяў медзь,
калі ўзімку там — толькі ветру плач,
а вясной дзярэ сваё сэрца драч...
Лета роснае па зямлі ідзе,
лета радасці за руку вядзе:
пах язмінавы, пах малінавы,
цень карункавы, свет бурштынавы.
Лета сцеле дыван з травы...
Для каго дыван, хто жывы?!
Анікога жывога тут,
зараслі мясціны пакут...
Назва простая на слупку,
пыл гарачы на бальшаку...
Ой, вандроўнікі родныя, ой, ведуны,
запішыце ў даведнікі вёскі,
якія не ўсталі з вайны!..
Вёскі, якія не ўсталі
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.3938260056127
Усяго галасоў: 1069. Сярэдняя: 4.39
4.5110192837466
Усяго галасоў: 726. Сярэдняя: 4.51
4.4707903780069
Усяго галасоў: 291. Сярэдняя: 4.47
4.4038461538462
Усяго галасоў: 260. Сярэдняя: 4.40
4.6903765690377
Усяго галасоў: 239. Сярэдняя: 4.69
4.4262295081967
Усяго галасоў: 244. Сярэдняя: 4.43
4.6194690265487
Усяго галасоў: 226. Сярэдняя: 4.62
4.4265402843602
Усяго галасоў: 211. Сярэдняя: 4.43
4.488188976378
Усяго галасоў: 127. Сярэдняя: 4.49
4.4757281553398
Усяго галасоў: 103. Сярэдняя: 4.48
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
-