Яшчэ планета не астыла,
Яшчэ агнём бурліць нутро,
У ліхаманцы рвуцца жылы
Вякамі скручаных вятроў.
Яшчэ пад намі узрываецца
Закутай цішыні
пухір:
Як зубы,
горы праразаюцца,
I лава спапяляе жвір...
Яшчэ б люляць зямлю ў пялёнках
Людскіх турбот, людскіх надзей...
А хтось гвалтоўна і шалёна
Ёй бомбу на плячо кладзе.
Трымай!
Трымай, хоць цела млее,
Нясі, пакуль бікфордаў шнур —
Цяжкая памяць —
не датлее —
I выбухнуць мільёны бур!..
I ўсё змяшаецца імгненна
У першародную жуду...
I я —
апошняе калена
Людскога племя —
не прыйду,
Каб зноў цябе красой аздобіць,
З табой смяяцца, плакаць, жыць...
...Зямля мая!
А можа, хопіць
Ісці да вогненнай мяжы?..
Бушуй сабе
гарачым чэравам,
З глыбінь вяршыні узнімай!
Ды помні пра дарогу
з чэрвеня
У светлы той
і горкі май.
Яшчэ планета не астыла...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0806282722513
Галасоў: 1910. Сярэдняя: 4.08
4.3556485355649
Галасоў: 717. Сярэдняя: 4.36
4.1694444444444
Галасоў: 720. Сярэдняя: 4.17
4.1349431818182
Галасоў: 704. Сярэдняя: 4.13
3.9931740614334
Галасоў: 586. Сярэдняя: 3.99
4.4098837209302
Галасоў: 344. Сярэдняя: 4.41
4.2592592592593
Галасоў: 324. Сярэдняя: 4.26
4.17125382263
Галасоў: 327. Сярэдняя: 4.17
3.9274447949527
Галасоў: 317. Сярэдняя: 3.93
4.6439393939394
Галасоў: 264. Сярэдняя: 4.64
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі