Жыцця майго і смерці пераправы,
і Сталінград дагэтуль сняцца мне...
Зваліўся я, падкошаны жалезам,
абняў рукамі родную зямлю.
Яна прапахла дымам і палыннай
слязою нашых матак і дзяцей.
Калі я моцна сціснуў яе ў жменьцы —
праз пальцы пырснула густая кроў!..
Не помню, як мяне на самалёце
вязлі ў шпіталь, далёка на Урал,
дзе па імшарах шэрых журавіны
цвітуць і спеюць позна, як і ў нас.
Я толькі ўбачыў стол аперацыйнай,
у вокнах — чарналапую тайгу.
Спакой навокал,
Гэтак бела-бела,
нібы калыша воблака мяне...
Мае здранцвелыя разнялі пальцы —
пасыпалася на паркет зямля.
I жвір маўкліва, доўга разглядалі,
пасля сабраў у жменьку санітар.
Сівенькі, на майго падобны дзеда,
нячутна ён падаўся да дзвярэй.
А раненыя трызнілі аб Волзе...
За вокнамі агні
і чорны снег...
Жыцця майго і смерці пераправы...
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0915907873594
Галасоў: 1867. Сярэдняя: 4.09
4.3823109843081
Галасоў: 701. Сярэдняя: 4.38
4.1778093883357
Галасоў: 703. Сярэдняя: 4.18
4.1352517985612
Галасоў: 695. Сярэдняя: 4.14
3.9840989399293
Галасоў: 566. Сярэдняя: 3.98
4.4070796460177
Галасоў: 339. Сярэдняя: 4.41
4.265625
Галасоў: 320. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.639846743295
Галасоў: 261. Сярэдняя: 4.64
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі