Навокал цішыня.
Толькі чутна, як зрэдку
Каласы зашумяць
На шырокім палетку.
Зашумяць і паклон
Хіляць бору старому,
Дзе прапелер відзён
Па-над аэрадромам.
Ён, як кветка, стаіць
На высокім кургане.
Мужны лётчык там спіць
З маладым партызанам.
І калі у бары
Восень вытча узоры,
Зноў палаюць кастры,
Зноў грукочуць маторы.
Трактарыст малады,
Меншы брат партызана,
З дружбакамі тады
Тут стаіць ля кургана.
Ён кранае рукой
Лопасць кветкі магутнай,
І над пушчай лясной
Гул прапелераў чутны.
На партызанскім аэрадроме
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0784518828452
Галасоў: 1912. Сярэдняя: 4.08
4.3551532033426
Галасоў: 718. Сярэдняя: 4.36
4.1705963938974
Галасоў: 721. Сярэдняя: 4.17
4.1373937677054
Галасоў: 706. Сярэдняя: 4.14
3.9931740614334
Галасоў: 586. Сярэдняя: 3.99
4.4098837209302
Галасоў: 344. Сярэдняя: 4.41
4.2592592592593
Галасоў: 324. Сярэдняя: 4.26
4.17125382263
Галасоў: 327. Сярэдняя: 4.17
3.9274447949527
Галасоў: 317. Сярэдняя: 3.93
4.6377358490566
Галасоў: 265. Сярэдняя: 4.64
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі