Зноў спакою ўсю ноч
Няма,
Зноў надзея на сон
Малая.
Зноў, нібы чараўнік
Ці маг,
Я з адсутнымі
Размаўляю.
Размаўляю,
І ўласны
Крок
Прападае між слоў
Нячутных.
Размаўляю,
Нібы на ўрок
Зноў сабраў я
Усіх адсутных.
Размаўляю
Ў начной цішы
З сябрукамі сваімі
Былымі,
Нібы тут — перад імі —
Рашыў
Зноўку стаць
Хлапчуком малым я.
Размаўляю,
Нібыта пішу
Успамін пра той час
Суровы.
Размаўляю,
Нібыта грашу,
Ім сказаўшы
Такія словы.
Размаўляю з матуляй,
Што нас
Чацвярых гадавала
У хаце
І якую у грозны час
Ад навалы
Не змог ўратаваць я.
І з настаўніцай тою,
З якой
Мы буквар перачытвалі
Разам
І якая маёю рукой
Над тым першым
Вадзіла сказам.
Размаўляю
З дзяўчынаю той,
Што ля школы
Мяне цалавала,
Што мой першы
Забрала спакой
І апошні мой сон
Забрала.
Размаўляю
З суседам, што — як гульне —
Мне паказваў
Старую стрэльбу,
І з фашыстам,
Што кулю мне
Нёс здалёку —
З-пад самай Эльбы.
Ноччу сэрца туга грызе,
Ноччу грудзі
Мне боль сціскае.
Я адсутных усіх
Па чарзе
Для размовы к сабе
Выклікаю.
Суцяшаюць яны мяне.
І знікае след дум
Пакутных,
І знікае
Мой цень на сцяне,
Нібы сам я —
Таксама адсутны.
Размова з адсутнымі
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1003777657852
Галасоў: 1853. Сярэдняя: 4.10
4.3814285714286
Галасоў: 700. Сярэдняя: 4.38
4.1868758915835
Галасоў: 701. Сярэдняя: 4.19
4.1304347826087
Галасоў: 690. Сярэдняя: 4.13
3.9785714285714
Галасоў: 560. Сярэдняя: 3.98
4.4094955489614
Галасоў: 337. Сярэдняя: 4.41
4.265625
Галасоў: 320. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі